Даследчык беларускай, балгарскай і македонскай моваў
30 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння буйнога навукоўцы-лінгвіста, доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Цыхуна, імя якога шырока вядома ў беларускім і замежным навуковым свеце.
racyja.com/by/kultura/dasled…
Беларускія вершы гучалі ў Ерэване
У сталіцы Арменіі увнчары 29 кастрычніка адбылася акцыя у памяць пра паэтаў, расстраляных савецкім рэжымам.
Каля помніка армянскаму паэту Егішэ Чаранцу прайшла акцыя «Ноч расстраляных паэтаў».
Падрабязнасці:
racyja.com/by/sumezza/belaru…
«Быць голасам забітых»: як у Беластоку прайшоў спектакль-рэквіем «Чырвоны крыж»
29 кастрычніка ў беластоцкай прасторы «Zmiana Klimatu» на Ночы паэтаў прайшоў паказ спектакля «Чырвоны крыж» ад Тэатра «Прыехалі».
Больш на сайце:
racyja.com/by/sumezza/byc-ho…
У Варшаве развіталіся з Канстанцінам Івановым
Сябры, калегі і сваякі развіталіся з Канстанцінам Івановым. Актывіст і журналіст «Хартыі’97» памёр 24 кастрычніка пасля працяглай анкалагічнай хваробы ў веку толькі 40 гадоў.
Больш на сайце:
racyja.com/by/hramadstva/u-v…
Пакуль памятаем продкаў — захоўваем свае карані
Дзяды - традыцыйнае беларускае свята ўшанавання памяці памерлых продкаў.
Пра гэтае свята больш падрабязна распавядае Госця Рацыі - настаўніца і кіраўніца этнацэнтра “Світанак” у Вільні Марына Струнеўская.
racyja.com/by/hramadstva/dzj…
Мікола Бянько - пра тое, калі ёсць людзі, але няма рашэння
Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў 2014 годзе Крым можна было абараніць, калі б тагачасная ўкраінская ўлада аддала выразны загад супраціўляцца.
racyja.com/by/palityka/pra-t…
У “Белавія” заявілі пра страты ў сувязі з ударамі па расейскай тэрыторыі.
Менск пастаўляе дыктатуры М'янмы оптыку для прыцэлаў.
Польшча – сярод лідараў па экспарце штучных кветак у свеце.
Больш навінаў эканомікі на сайце Радыё Рацыя:
racyja.com/by/ekanomika/u-be…
Памятаць, не забыць і асуджаць злачынствы камунізму і лукашызму - гэта наш абавязак і наш запавет, які трэба будзе перадаваць наступным пакаленням.
На “Ночы (не)расстраляных паэтаў" у Беластоку выступіў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.
racyja.com/by/kultura/akcyja…
УЕФА пакараў федэрацыю Фінляндыі за матч з Беларуссю.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не верне сабе першае месца ў рэйтынгу WTA да 2027 года.
Больш навінаў спорту на сайце:
racyja.com/by/sport/uefa-pak…
Вечарына памяці “Ноч (не)расстраляных паэтаў” прайшла 29 кастрычніка ў Вільні. Спачатку беларусы наведалі тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песняй мінуўшчыну біць», далей дзея працягнулася на пляцоўцы ля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду Літвы.
racyja.com/by/hramadstva/noc…
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У Беластоку разам з памятнымі мерапрыемствамі «Ночы (не)расстраляных» паэтаў адбылася традыцыйная інфармацыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
racyja.com/by/sumezza/u-bela…
“Найменшыя страты”
Чым бліжэй зіма, тым больш агрэсіўна расейскія войскі атакуюць энергетычную інфраструктуру Украіны. Пад прыцэлам – перадусім Кіеў і Кіеўская вобласць.
За апошні месяц сталіца перажыла некалькі маштабных блэкаўтаў.
racyja.com/by/palityka/najme…
«Пакаленне Чарнобыля»: Вольга Касцюк пра новы зборнік і розныя пагляды на трагедыю
Да саракагоддзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у выдавецтве «Пфляўмбаўм» выходзіць анталогія мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля».
racyja.com/by/kultura/pakale…
Узбекскія інвестары адкрываюць яшчэ адну вытворчасць у Беларусі.
Цэны на цыгарэты ў Беларусі пакуль вырашылі не падымаць.
У Беларусі працуе кожны чацвёрты жыхар старэйшы за 60 гадоў.
Больш навінаў эканомікі на сайце Радыё Рацыя:
racyja.com/by/ekanomika/uzbe…
«Ноч нерасстралянай паэзіі» сёлета пройдзе ў Варшаве цягам двух дзён
Яна аб’яднае беларускую і польскую гісторыі рэпрэсій.
Госця Рацыі - дырэктарка Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве Наталля Задзяркоўская - пра імпрэзы ў Варшаве.
Падрабязнасці на сайце:
racyja.com/by/hramadstva/noc…
Футбольны чэмпіянат Беларусі: інтрыга закручана напоўніцу.
Беластоцкая «Ягелонія» досыць нечакана разграміла ў Гданьску «Лехію».
Учора былі згуляныя чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
Больш навінаў спорту на сайце Радыё Рацыя:
racyja.com/by/sport/futbolny…
Вольга Маёрава і Ірына Мельхер з вялікімі праблемамі са здароўем, і ў кожнай з іх вялікія тэрміны - па 20 і 17 год адпаведна. Іх трэба экстранна вызваляць.
Кажа былая палітзняволеная, актывістка кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алена Лазарчык.
racyja.com/by/hramadstva/ich…
Радны Беларускай Народнай Рэспублікі і валанцёр беларускіх ваяроў ва Украіне Зміцер Піменаў, ён жа легендарны «Мірон», прыехаў на Беласточчыну з Бельгіі, каб адведаць месца нараджэння нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Падрабязнасці:
racyja.com/by/vandrouki/radn…
Беларусы па ўсім свеце адзначаюць трагічную дату, якая атрымала назву «Ноч (не)расстраляных паэтаў». У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску ў засценках НКУС былі расстраляныя больш за сотню лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
racyja.com/by/sumezza/u-bela…
“Мы не бачым свайго вяртання ў АДКБ”
Пазіцыя Ерэвана ў дачыненні да Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) застаецца нязменнай, заявіў міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Арменіі Арарат Мірзаян.
racyja.com/by/palityka/my-ne…




















