Іван Клімчук • Тэхнабеларус (@ikbytech) header
Іван Клімчук • Тэхнабеларус (@ikbytech) profile picture

Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску. Факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадукцыйнасць і інструменты. Абавязкова падпішыся! https://teapawt.net/t.co/D5KhEsbpre

Медыяхаб →
Joined April 2021
Спачатку было смешна ад першай выявы, але калі давялося на справе спытаць кітайца і ён даў адказ, стала неяк не так ужо і весела 🫣
🤖 Made with AI
1
2
113
Паразважаў быў тут з клауд кодам на тэму будучыні праекту аднаго і такі цізер атрымаўся. Цяпер будзем шукаць час ім займацца.
1
2
237
Былі такія "аператары эвм" калісці, цяпер жа праца праграміста літаральна "аператар LLM"
2
25
1,135
Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native. skip.dev
1
2
269
"Тата ў мяне вядомы, ён блогер, у яго нават падпісчыкі ёсць!" У прынцыпе, можна на гэтым жыць, думаю на год хопіць ☺️
17
291
З Новым Годам! 🎄 Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊 А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
11
170
Падпіска на Patreon лепш любога падарунка, тым больш што планую перазапуск гэта праекта пасля свят patreon.com/ikbytech
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі. Проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею наўпрост зараз.
1
1
5
566
Сябры, з восені пакрысе пачаў рабіць некалькі праектаў для веласупольнасці Беларусі, звязаных з брэветамі (гэта такія паездкі ад 200км і больш за адведзены час) і мне патрэбна дапамога UI/UX дызайнера. Буду рады рэкамендацыям. Праца за грошы, хоць бюджэт пакуль і невялікі.
6
7
702
Вечар разам з чатам GPT і нарэшце зрабіў прыблуду, якая ўмее лічыць колькасць адзначаных чэкбоксаў на старонцы Notion і аддаваць назад у адмысловае поле. Відаць, зраблю open source, аднак налады не простыя і выглядае, што для простых людзей лепш зрабіць інтэрфейс за долар.
1
1
3
314
Што ж, чарговы бот навайбокоджаны. Гэтым разам працуе на Nitro, grammY і db0 і запускаецца на Cloudflare Workers + D1 у якасці базы даных. Воркеры значна лепш і стабільней за Render, хоць і маюць свае абмежаванні. Дзе б цяпер знайсці сілы напісаць які артыкул.
6
320
Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску (не звычайны chatgpt), і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.
8
224
Беларуская мова ў занядбанні, кажаце? А як вам навіна бадай пра першы прададзены/куплены беларускамоўны тэлеграм-канал? Віталь Аляхновіч там "Усё пра ўсё" выкупіў. Я ў шоку, добрым, але ў шоку.
5
1
55
3,807
Урок, які каштаваў мне 5$. Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам не патрэбны больш, лепш адразу выдаляйце. Ну і зноў напамін сабе больш не мець спраў з AWS.
1
4
933
Абнавіўся да iOS 26. Ну, такое. Анімацыі прыкольныя, іконкі некаторыя так сама прыгожа быццам зрабілі, але не ўсе. У астатнім пакуль будзем глядзець і спрабаваць.
1
2
241
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉 Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
1
17
406
Базавыя рэчы і націўная рэклама свайго сервісу, але тым не менш даволі добры курс па таму, як рабіць дызайн допісаў для сацыяльных сетак. Можа каму будзе карысна, таму дзялюся youtube.com/watch?v=zkLKzKSJ…
1
4
338
Спадарства, а ці патрэбны вам цалкам беларускамоўны сервіс тыпу linktr/link-in-bio? А то не ведаю, ці плаціць за дамен надалей. Адна заўвага, што давядзецца падпарадкавацца цэнзуры адносна няправільных спасылак :(
1
1
5
467
Падумваю вярнуцца да падкасту з IT навінамі, але ёсць праблема: фізічна не хапае часу ўсё праглядаць і адбіраць цікавыя. Сервіс Feedly мае магчымасць з дапамогай ШІ такое рабіць, але просіць 8$ на месяц. Ці варта паспрабаваць на вашую думку?
2
5
208
Дадам асобна рэплаем пытанне яшчэ, ці варта на такое прасіць асобны данат?
62