Было дрэва і няма дрэва. Веткі ў мульчу, астатняе на дровы.
Раней чакаў тыдзень-другі пакуль падсохне і паліў у бочцы з ранку да вечара 🤮
Штосьці на раёне вельмі ціха 🤔
Трэба хутчэй ісці на двор і пачынаць рабіць запланаванае на сёння: ссекчы старую яблыню ды вішню і разабраць гэта ўсё на дровы.
Папрашу зайздросціць ціха!
Як заможны пан магу сабе дазволіць не толькі ў святы.
Я нават бляшанку потым выкідаю! 🤟
Сёння прыкмеціў цікавую рэч.
Праз гугл-ШІ кодзіў пад rp2040. З часам ШІ пачынае гальмаваць бо ноут слабы і прыходзіцца адчыняць новы чат. Дык кожнага разу ШІ ругаўся на ўласны код і знаходзіў шмат памылак і недарэчнасцяў, а разам з іх выпраўленнем дадаваў новыя і так па колу)
Вось, курва, тэхніка была ж раней... А зараз у экран як доўбень цюкаеш!
Павярніце мне тэлефон з qwerty!
Welcome to Object of the Month! Today we feature one of our favourite 90s portable icons: the Psion Series 5 Palmtop. This 354g PDA gave 20 hours of power on two AA batteries, with a sliding keyboard & 16-shade touchscreen. Did you own one ? Let us know! #RetroTech #TNMOC #Psion
Я вядома не прафесар-хімік але здаецца "поливинилхлорид", ён жа ПВХ, вельмі таксічны і нават яго не перарабляюць з-за гэтага...
Создан пластик, выдерживающий нагрев до 173°С
zarya.by/news/community/sozd…
Калі б канструкцыя не была завязана на падлогу, то было б можа і не кепска, а так...
Ну і не вельмі практычная рэч, шпатлёўка пастойна будзе драпацца, трэба будзе аднаўляць/фарбаваць.
+ па кошту выйдзе прыкладна як ЛДСП, асноўныя грошы цягне не гіпсакардон, а профіль(
Жонка, нарэшце, выйшла на працу і сёння пакінула мяне за галоўнага!
Вырашыў падлічыць той "шмат працы" што ў яе быў кожны дзень:
- закінуць у пралку рэчы - 10хв
- загрузіць пасудамыйку - 15хв
- зараз гатую вячэру ~ 40хв
Вынас смецця і пакарміць жывёлак не лічыў.
То-бок гадзіна!
Сёння за 4 гадзіны амаль на 50% адбіў кошт гэтага цуда.
Зусім дробныя веткі і лісце не крошыць. Веткі больш за 30мм не бярэ, стае колам.
Агулам рэч добрая, абрэзаў дрэвы замоўцы, дробнае - ў здрабняльнік на мульчу, астатняе на дровы.
Здаецца, што не возьмуць)
СБ не дае дабро на мяне з-за таго, што звольніўся і гучна хлопнуў дзвярыма.
Адзінаму кандыдату, што адклікнуўся - 65(!) год, яго адправілі на медагляд 🫣
То-бок СБшнікі гатовыя ўзяць чалавека 65 год без ведаў і вопыту, каб толькі не браць мяне)
Ну ок👍
Replying to @manuilware
Больш за 40 кандыдатаў прайшло за гэты час і ніхто з іх не ўладкаваўся па розным прычынам.
Тое за што я змагаўся і звольніўся ў рэшце адтуль - сёння стала нормай (даплаты за пашырэнне сферы дзейнасці).
Адзінае што дратуе, калі возьмуць, то прыйдзецца ехаць у офіс у Менск.
#SCUM шо за прышпіл такі? Гуляеш сабе і хоба! 18:15 - час абнаўлеееенняяяяяяяў!!!!
Натыкнуўся на #SolidCraft опэнсорсны безкаштоўны CAD. Пакуль версія нават не рэлізная але па адчуваннямі нічым не горш за #Fusion360 і больш гарманічная чым #FreeCAD
Папрацуем-пабачым.
Куды мы коцімся...
Усё з-за вашых інтэрнэтаў!
Раней у большасці быў DVD/BRay прывад і трымалі сваі архівы відэа і фота на дысках.
А зараз? Плаціш умоўнаму гуглу штомесяц за умоўныя 2-4 BRay дыска і спадзяваўся, што ўсё гэта не колі не гакне.
Трэба вяртацца да каранёў🤔

















