Maks Parshuta retweeted
Nazwa zbiórki szybko zmieniona na adekwatną:
zrzutka.pl/bohaterowie
Daj RT
Maks Parshuta retweeted
Нашыя сябры са «Школы кампетэнцый» запрашаюць на хакатон сацыяльна важных праектаў у Варшаве з агульным прызавым фондам у 35 тысяч еўра
Рэгістрацыя: bit.ly/kooperativ-reg
Падрабязнасці пра хакатон: bit.ly/kooperativ-main
Хакатон «Кааператыў» запланаваны на 30-31 кастрычніка. У чым ідэя: на два дні сабраць людзей з максімальна розным досведам з бізнэса, медыя, тэхналогій, адукацыі, культуры і іншых сфераў. І на скрыжаванні іх экспертыз, у калабарацыі розных людзей і будуць нараджацца праекты.
З чым можна прыходзіць на хакатон «Кааператыў»: з ідэяй, рэсурсам ці навыкам. У вас можа быць нешта адно, вы аб’яднаеце гэта з тым, што ёсць у іншых — і вось гатовая праектная каманда.
Адно з ключавых адрозненняў «Кааператыва» ад класічных хакатонаў — тут прапануюць ісці ад рэальных сацыяльных запросаў. То бок крута, калі ваш праект (ня важна, камерцыйны ці не) у нейкі спосаб палепшыць жыццё людзей.
Што яшчэ трэба ведаць:
• удзел бясплатны, патрэбная толькі рэгістрацыя;
• калі вы з Варшавы, дэдлайн рэгістрацыі — 28 кастрычніка;
• калі вы жывяце па-за сталіцай Польшчы, то вам дапамогуць з жытлом і транспартам, але рэгістрацыя закрываецца раней — 20 кастрычніка;
• абяцаюць крутых ментарак і ментараў.
Рэгістрацыя: bit.ly/kooperativ-reg
Падрабязнасці пра хакатон: bit.ly/kooperativ-main
Maks Parshuta retweeted
My first time in Poland!! That is my great-grandmother, Stephanie (Stella) Balko, and all I wanted when I got here was pierogi in honor of her & when she used to make them for us 🥟❤️
I come from Polish ancestry, so being here feels like coming home to a piece of my roots. Tonight we play a @pussycatdolls show in Warsaw & I am so excited to make Stella proud. 🇵🇱
Maks Parshuta retweeted
❗️Важная навіна ад нашых сяброў са школы польскай мовы Polski na Tak!
Polski na Tak атрымала акрэдытацыю і стала афіцыйным цэнтрам здачы дзяржэкзамена па польскай мове на ўзроўні В1 і В2!
👉 З прамакодам ZROBLENA10 вы атрымаеце зніжку ў 10% на падрыхтоўку да экзамена, а здаваць яго зможаце ў тым жа самым месцы, прама ў школе: у спакойнай атмасферы і без лішняга стрэсу!
Maks Parshuta retweeted
Падкасту Зроблена ў Польшчы споўнілася ДВА гады!
І з гэтай нагоды ў нядзелю ў цэнтры Варшавы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, якія з'яўляюцца часткай нашага ўтульнага кам'юніці ❤️
Сёння я хачу распавесці вам, як гэта было і, канешне, падзякаваць кожнай і кожнаму, хто вырашыў правесці гэты дзень разам з намі!
Maks Parshuta retweeted
Скончыў пісаць першы ў жыцці палітычны квіз. Сяджу задаволены, як слон 😊 Здаецца, што нават файна атрымалася 🔥
А калі хочаце ў ім паўдзельнічаць - прыходзьце ў нядзелю на дзень народзінаў Зроблена ў Польшчы!
Квіткі яшчэ ёсць вось па гэтай спасылцы ⬇️
buymeacoffee.com/zroblenaupo…
Maks Parshuta retweeted
*калі ласка, падтрымайце рэтвітам 🫶
Давайце сустрэнемся ў нядзелю!
30 жніўня падкаст Зроблена ў Польшчы будзе святкаваць свой другі дзень народзінаў! Мы з Максімам будзем рады правесці гэты дзень разам з вамі 🫶
Што будзе ў праграме?
👉 разам з вамі мы распачнем новы палітычны сезон, які будзе цалкам прысвечаны надыходзячым выбарам у Сэйм, і запішам новы выпуск падкаста
👉 усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у камандным квізе
👉 святкаванне ДН Зроблена з пачастункам ад нас, цікавыя размовы і новыя знаёмствы
Калі і дзе сустракаемся:
У нядзелю 30 жніўня а 14:00
Stand Up Local ul. Noakowskiego 16
Квіткі даступныя па спасылцы ніжэй ⬇️
Да сустрэчы ў нядзелю! ❤️
Maks Parshuta retweeted
КВІТОЧКІ 🔥
buymeacoffee.com/zroblenaupo…
Maks Parshuta retweeted
*калі ласка, падтрымайце максімальным рэтвітам 🙏
Вітанкі!
У «Зроблена» хутка дзень народзінаў, і мы хочам адсвяткаваць яго разам з вамі!
Што ў праграме?
👉Жывы запіс падкаста: стартанем новы палітычны сезон за год да выбараў. Абмяркуем расклад сілаў польскіх партый напярэдадні 2027 года.
👉Таксама ўсіх жадаючых чакае камандны квіз пра польскую палітыку. Перавага будзе ў тых, хто рэгулярна глядзіць «Зроблена ў Польшчы» 😈
👉А яшчэ: вэлкам-дрінк, падарункі ад партнёраў, адказы на пытанні і час на прыемныя размовы і знаёмствы.
Калі сустракаемся? 30 жніўня а 14:00
Дзе сустракаемся? Варшава, Stand Up Local (Noakowskiego 16)
Квіткі па спасылцы ў рэплаі ⬇️
2019 год: вяду падкаст пра секс
2024 год: вяду падкаст пра польскую палітыку
2026 год: вяду падкаст пра грошы ў Польшчы
Maks Parshuta retweeted
Сябры, вітанкі!
За амаль 2 гады падкаст «Зроблена ў Польшчы» праходзіў розныя этапы. Мы ўвесь час шукаем новыя фарматы: прамыя эфіры, навіны, вулічныя апытанкі, рэпартажы, выпускі пра нерухомасць і спорт. А амаль што год таму мы запусцілі рубрыку з аўтаркай падкаста «Праца-Ваца» Таняй Дзямчук, дзе знаёмім вас з гісторыямі крутых беларусак і беларусаў у Польшчы. Ужо і не толькі: у гасцях у Тані былі нават паляк і амерыканец.
Мы даўно думалі пра тэму грашэй у падкасце. А нейкі час таму атрымалі прапанову сумеснай рубрыкі з камандай каналаў Dzik Pic і Złoty Dzik, якія не першы год пішуць для беларусаў і беларусак пра ІТ і бізнэс Польшчы. Наша сумесная рубрыка будзе пра эканоміку Польшчы, грошы і інвестыцыі. Вядоўцам новай рубрыкі будзе Максім.
Сумесная рубрыка будзе выходзіць часцей на рускай мове. Гэта кампрамісны варыянт, бо каналы нашых калег выходзяць на рускай. Але мы абяцаем, што нават у гэтай пераважна рускамоўнай рубрыцы захаваем фокус на інтарэсах беларусаў і беларусак у Польшчы. Ідзе гаворка толькі пра адну рубрыку. Палітычная выпускі, рубрыка Тані Дзямчук і іншыя відэа па-ранейшаму застануцца беларускамоўнымі (а часамі, як і раней, польскамоўнымі). Аб’ем беларускай мовы ў падкасце не зменшыцца, для нас гэта важна.
Мы ўпэўненыя, што эканамічныя выпускі дазволяць нам выйсці на новую аўдыторыю, атрымаць буст у развіцці «Зроблена ў Польшчы», а таксама павялічыць колькасць якаснага і карыснага кантэнту на канале. А калі нехта, паглядзеўшы эканамічны выпуск на расейскай мове, паглядзіць і нашыя беларускамоўныя відэа, то мы будзем толькі задаволеныя.
Прэм'ера новай рубрыкі ўжо неўзабаве!
Syreny zawyją w 82. rocznicę wybuchu Powstania Warszawskiego 🇵🇱
📢 1 sierpnia o godz. 17.00 w Warszawie zostaną uruchomione syreny alarmowe, które upamiętnią 82. rocznicę wybuchu Powstania Warszawskiego. Tego dnia na minutę rozlegnie się ciągły sygnał dźwiękowy. Już dziś na „Maszcie Wolności” na Rondzie Zgrupowania AK „Radosław” zawisła biało-czerwona flaga z symbolem Polski Walczącej.
👉 um.warszawa.pl/-/syreny-zawy…
#Warszawa
Шок, што хтосьці хэйціць Жэню Казарцава. Гэта добры чалавек і выдатны прафесіянал. На 100% заслужана займае сваё месца.
Хлопчык: знікае на паўгадзіны ў ванне, бо сядзіць на ўнітазе
Мужчына: знікае на паўгадзіны ў ванне, бо мажацца крэмамі для твару (умывалка, тонік, анці-эйдж пад вочы, увільгатненне і так далей)
Maks Parshuta retweeted
Вялікая сямейная імпрэза ў Музеі POLIN з нагоды Дня дзяцей: бясплатна і на беларускай мове
31 траўня, у нядзелю, нашыя сябры з Музея POLIN запрашаюць да сябе ў госці! На лужку каля будынку Музея запланавана шмат цікавага: пошукі згубленых літар, палосы перашкод, знаёмства з рознымі алфавітамі, гульня у моўны крыкет, расшыфроўка літарных коды і будоўля замкаў з велізарных кубікаў.
Будзе і зона адпачынку, і зона для самых маленькіх, і гастранамічная пляцоўка.
А для тых, хто нацешыцца на свежым паветры, будзе і праграма ўнутры музея: спецыяльныя экскурсіі, анімацыі і сямейны аўдыёгід.
Запрашаем да POLIN у нядзелю, будзе класная магчымасць якасна правесці час усёй сям’ёй.
Падрабязнасці на сайце Музея: polin.pl/pl/wydarzenie/dzen-…
Maks Parshuta retweeted
Беларуска Вераніка ўжо 12 гадоў жыве ў Польшчы, выдатна інтэгравалася, працуе і мае польскіх сяброў. А некалькі месяцаў таму Вераніка нарадзіла дачку ў Польшчы, а цяпер прыйшла на падкаст «Зроблена ў Польшчы» да Тані Дзямчук, каб распавесці пра свой досвед.
Як хутчэй вучыць польскую мову? Што сапраўды бусціць узровень польскай мовы? Што здзівіла Вераніку ў жыцці ў Польшчы? Хто прыйшоў да яе ў госці ў першыя дні ў Варшаве?
Вялікі блок — пра роды ў Польшчы. Як у Польшчы ставяцца да цяжарных і мам з дзецьмі, лайфхакі ад Веранікі і падрабязная асабістая гісторыя. Партнёрскія роды, дэкрэт і чаму Польшчу можна назваць адной з найлепшых краін для нараджэння дзіцяці.
Maks Parshuta retweeted
Rosyjski atak odwetowy na Kijów - największy od wybuchu wojny. mi
Rosjanie przeprowadzili atak na Kijów. Użyto prawie 700 środków napadu powietrznego w tym:
- 1x Oresznik
- 2x Ch47M2 Kindżał
- 3x Cyrkony
- 30x Iskander-M lub imitatorów na bazie S-400
- 54x rakiety manewrujące Ch-101, lub Kalibr
- ponad 600x dron Szached, Gerbera, imitatory itp
Obrona przeciwlotnicza Ukrainy zestrzeliła:
11x rakiety Iskander-M (34% atakujących)
44x rakiety manewrujące (81% atakujących)
550x dronów (91%)
Zgodnie z komunikatem SZU około 19 rakiet/pocisków manewrujących miało awarie i spało na trasie dolotów do celów lub też nie trafiło.
Można zatem szacować że minimum 16 rakiet balistycznych / manewrujących trafiło w cele oraz 50 dronów - o ile informacja akapit wyżej jest prawdziwa.
Atak był starannie zaplanowany z próbą zduszenia obrony przeciwlotniczej - warto zauważyć że ani Cyrkony ani Kindżały nie zostały strącone - prawdopodobnie z braku efektorów PAC-3MSE które wcześniej użyto na Iskandery-M. Ilość strąconych dornów oraz rakiet manewrujących jest mniej więcej zbieżna z typowymi wartościami dla ukraińskiej OPL z zeszłego roku za wyjątkiem mniejszej liczby przechwyconych rakiet cruise. Wynikać to może albo a braku efektorów albo z dobrze przeprowadzonego ataku z częściowym zduszeniem OPL za pomocą Gerani w wersji SEAD oraz polowaniem na pracujące radary baterii.
Filmy z aglomeracji kijowskiej pokazują faktycznie kilkanaście punktów upadku pocisków. Pomijając jeden trafiony akademik (ewidentnie celowa odpowiedź za trafienie akademika w Rosji kilka dni temu) celem ataków były obiekty powiązane z przemysłem lub zbrojeniami. Oresznik celował w coś w Białej Cerkwi pod Kijowem i jak zwykle efekt użycia tej broni jest czysto propagandowy z racji mało użytecznego ładunku bojowego.
Widać też bardzo mocne podniesienie aktywności rosyjskiej propagandy w sieci która akcentuje rozmiary ataku na Kijów (mimo że wcale nie był on najskuteczniejszy z przeprowadzonych do tej pory) oraz podkreśla charakter odwetu za ataki na cele w aglomeracji Moskwy.
Было топава! Абвяшчаць вынікі выбараў у прамым эфіра — ваў-досьвед.
Год таму падчас серыі прамых эфіраў з нагоды выбараў новага прэзідэнта Польшчы 😎 Драйвова было, праўда @maximlier?
Квіткі на «Паўгадзіны кардыя» ўжывую ўжо ў продажы! Early birds па 65 злотых, з наступнага тыдня — 85 злотых. Да сустрэчы, мы ЎЖО не можам дачакацца! Спасылка на квіткі і падрабязнасці ніжэй.
«Паўгадзіны кардыя» ўжывую
26 траўня 19:00
Варшава, Stand Up Lokal
Квіткі: buymeacoffee.com/livetrava/e…

























